Галоўная старонка > Часопiс «Тэксты»Літаратурна-мастацкі праект “Тэксты” Часопіс “Тэксты” быў заснаваны ў 2004 годзе суполкай радыкальных літаратараў “SCHMERZWERK”. Нумарацыя выдання адрозніваецца ад класічнай (Гэта абумоўлена канцэпцыяй – згадайце фільм “Зорныя войны”… Спачатку выходзілі апошнія серыі – потым першыя.). “Тэксты” не маюць сталага фінансавання і таму выйшла няшмат нумароў: №1, №3, №6, №12 (у перспектывае №13, №16, №24, №73, №2 і г.д.).
Літаратурна-мастацкі праект “Тэксты” – гэта прастора вольнай думкі. Тут ідзе сутыкненне футурыстычных ідэяў, наватарства і традыцыі. Непрадузяты аналіз літаратурнага працэса і выкрыццё штучнаўтвораных міфаў. Іронія, сарказм, эпатаж, інсінуацыя – элементы вялікай філасофскай мазаікі. “Тэксты” – гэта прыемнае чытво для інтэлектуалаў.
Выданне мае пастаянныя рубрыкі: “быць” – сюды трапляе найбольш выбітная сучасная проза і паэзія, “пераклады” – тут друкуюцца творы перакладзеныя з замежных моваў, “тэорыя” – даследчыцкія матэрыялы зазвычай з навуковым характарам, “крытыка” – тут змяшчаюцца рэцэнзіі і літаратурныя агляды, ”бум-бам-літ” – сюды трапляюць найбольш эксперыментальныя і адыёзныя творы, “акцыя” – прастора для правакацыі, інсінуацыі, “нетутэйшыя” – сучаная драматургія, “tabularasa” – рубрыка, дзе змяшчаюцца творы пачаткоўцаў, “беларушчына” – прастора перанасычаная сарказмам, іроніяй і вострым гумарам.
Рэдакцыя часопіса:
Галоўны рэдактар Зміцер Вішнёў. Намеснікі галоўнага рэдактара: Ілля Сін і Міхась Башура. Мастацкі рэдактар: Сяргей Ждановіч. Карэктары: Наталля Кучмель і Марына Салавей. Вёрстка: Сяргей Кандраценка.
Рэдакцыйная рада:
Валянцін Акудовіч, Вольга Гапеева, Маргарыта Аляшкевіч, Віка Трэнас, Альгерд Бахарэвіч, Зміцер Плян, Юрась Барысевіч, Ірына Шаўлякова .
Выдадзеныя нумары:
№ 1 – пілотны праект, які не меў тэмы. Са сваімі творамі выступілі аўтары розных пакаленняў: Лявон Вольскі, Каця Марголь, Андрэй Гуцаў, Альгерд Бахарэвіч, Павал Мядзведзеў, Антанен Арто, Ігар Сідарук, Сяржук Мінскевіч, NEMO, Алёша Хуттанен, N.N., Яўген Лосік, Андрэй Шэпелеў, Кацярына Зіноўская. Прэзентацыя нумара ў вялікай зале Дома літаратаў выклікала вялікі рэзананс – на імпрэзу прыйшло каля чатырохсот чалавек і яшчэ столькі ж засталося на вуліцы.
№ 3 – не тэматычны нумар. Са сваімі творамі выступілі наступныя аўтары: Юрась Барысевіч, Альгерд Бахарэвіч, Адам Глобус, Альберта Маравія, Себасцьян Каль, Мар’ян Пала, Валянцін Акудовіч, Зміцер Серабракоў, Віктар Жыбуль, Анатоль Брусевіч, Ірына Шаўлякова, Серж Мінскевіч, Аксана Бязлепкіна, Змітрок Лаўрыновіч, Адам Шостак, Юрась Ленскі, Кацярына Шкода, А. Час, Віталь Пятроўскі, Зміцер Плян, Аляксей Талстоў, Маргарыта Аляшкевіч, Уладзімір Лянкевіч, Д. Жукоўскі, Рыгор Ізмарцэвіч.
№ 6 – нумар прысвечаны мастацтву аўтсайдараў. Акрамя тэкстаў прафесійных літаратараў, тут змешчаныя творы пацыентаў псіхіятрычных лякарняў. Узялі ўдзел: Вольга Мартыненка, Алесь Туровіч, ДЖЭЦІ, Інэса Кур’ян, Анка Упала, Давід Альбахары, Фрэдрык Ліндстрам, Пэтар Зобц, Вольга Гапеева, Надзея Шакун, Майкл Галдзянкоў, Ярыла Пшанічны, Гарык Сукач, Зміцер Серабракоў, Арцём Кавалеўскі, Джэма-Ала Церахава, Віктар Жыбуль, Віктар Казлоўскі, Цішка Гартны, Ізраіль Плаўнік, Міхаіл Якавін, Павал Якаўлеў, Сяо Чы, Захар Шарангіч, Яўген Бондараў, Ілля Сін, Вальжына Морт, Івушка Паніна, Тайво К., Ліза Белкіна, Віктар Казюлін.
|
|