$iPgMTime) $iPgMTime=$iPgMenuMTime; $iPgMenuMTime=(file_exists("/var/www/user6872/data/www/by-books.org/wd_blocks/template_html_menu2.inc.php")?filemtime("/var/www/user6872/data/www/by-books.org/wd_blocks/template_html_menu2.inc.php"):0); if ($iPgMenuMTime>$iPgMTime) $iPgMTime=$iPgMenuMTime; $arrReqHeaders=0; if (function_exists("apache_request_headers")) $arrReqHeaders=@apache_request_headers(); if (is_array($arrReqHeaders)&&isset($arrReqHeaders['If-Modified-Since'])) { $sReqTime=$arrReqHeaders['If-Modified-Since']; $iReqTime=strtotime($sReqTime); if ($iReqTime!==false && $iReqTime!==-1 && $iReqTime>$iPgMTime) { header('HTTP/1.0 304 Not Modified', true, 304); exit("\r\n\r\n"); } } ?> Выдавецтва “Галiяфы”, Мiнск, Рэспублiка Беларусь | Аб выдавецве

 
ВЫДАДЗЕНАЕ
ЗА 2009 ГОД

Праглядзець выдадзеную лiтаратуру


ВЫДАДЗЕНАЕ
ЗА 2008 ГОД

Праглядзець выдадзеную лiтаратуру











Галоўная старонка > Аб выдавецтве

Аб выдавецтве

Выдавецтва “Галіяфы”, заснаванае 25 лістапада 2007 года пісьменнікамі Міхасём Башурам і Зміцерам Вішнёвым, аб’яднала шматлікіх прадстаўнікоў беларускага актуальнага мастацтва (літаратараў, мастакоў, навукоўцаў, музыкантаў, перфомераў) з мэтай распавесці як беларускім, так і замежным чытачам пра самыя адметныя культурныя з’явы, пра найноўшыя эстэтычныя практыкі, пра найбольш перспектыўныя праекты.

Заснавальнікі “Галіяфаў”, Міхась Башура і Зміцер Вішнёў, даўно вядомыя чытацкай публіцы: у пачатку 90-х гадоў мінулага стагоддзя творцы ўваходзілі ў літаратурна-мастацкі рух “Бум-Бам-Літ”, які адыграў важную ролю ў станаўленні сучаснага прыгожага пісьменства. Не менш цікавую дзейнасць разгарнула суполка радыкальных літаратараў “SCHMERZWERK”, створаная некаторымі з былых бумбамлітаўцаў пасля таго, як перастаў існаваць літаратурна-мастацкі рух. У прыватнасці, у 2000 годзе была запачаткаваная кніжная серыя “Другі фронт мастацтваў” (галоўны рэдактар Зміцер Вішнёў), што ў розны час знаходзіла сабе прытулак у выдавецтвах “Рунь” (Вільня), “Невский простор” (Санкт-Пецярбург), у мінскім выдавецтве “Логвінаў”. Серыя “Другі фронт мастацтваў” аб’яднала многіх канцэптуальных аўтараў – пабачылі свет болей за 30 кніг, а самае галоўнае – быў створаны літаратурны асяродак, які прадстаўляе актуальнае беларускае мастацтва. Ён лучыць пісьменнікаў як маладога, так і сталага ўзросту, людзей з рознымі эстэтычнымі прыхільнасцямі, але з адзінай мэтай – удзельнічаць у фарміраванні літаратурнага працэсу, развіваць культурную прастору, адкрываць і падтрымліваць новых таленавітых аўтараў.

Выдавецтва “Галіяфы” працягвае серыю “Другі фронт мастацтваў” і цягам 2009 – 2010 гадоў плануе надрукаваць каля 40 кніг – гэта паэзія, проза, эсэістыка, крытыка, эксперыментальныя даследаванні андэграўнду і субкультуры і інш. Мала таго, пільнай увагі заслугоўваюць такія кніжныя серыі, як “Адсутнае беларускае мастацтва”, “Калекцыя беларускай фантастыкі”, “Партрэты польскай літаратуры”, “XXI стагоддзе: паэтычныя далягляды”, а таксама дзіцячая серыя “Сланечнікі”.

Усіх аўтараў выдавецтва “Галіяфы” яднае тое, што яны ствараюць якасную беларускамоўную літаратуру, цікавяцца новымі эстэтычнымі тэндэнцыямі ў еўрапейскай культуры, арыентуюцца ў сучаснай літаратурнай прасторы, прымаюць актыўны ўдзел у развіцці авангарднага мастацтва.

У бліжэйшых планах “Галіяфаў” – правядзенне разнастайных літаратурных выступаў, акцый, фестываляў, конкурсаў, а таксама інфармаванне шырокай чытацкай аўдыторыі пра найбольш важныя падзеі культурнага жыцця праз электронны рэсурс www.goliafy.com.







Надвор`е ў Мiнску
Iнфармацыя..pogoda.by